Фота chastnik.ru.

Здарэнне адбылося ўчора, 28 лістапада, каля сямі вечара каля вёскі Каловічы.

Кіроўца ехаў па аўтадарозе Р-28 «Мінск-Маладзечна-Нарач» з боку Вілейкі ў накірунку Мядзела. На 15 кіламетры ён збіў раварыста, што рухаўся ў спадарожным накірунку, і з’ехаў. 43-гадовага пацярпелага з траўмамі забралі ў Вілейскую ЦРБ, паведамляюць у Вілейскім РАУС.

Кіроўца невядомы. Ёсць прыкметы аўтамабіля. Гэта быў «Фольксваген» серабрыстага колеру з пашкоджаннямі пярэдняй часткі справа і правага вонкавага люстэрка задняга віда.

Калі вы былі відавочцам здарэння, тэлефануйце ў Вілейскі РАУС па тэлефоне (8-01771) 52-6-02.

 

• Текст доступен на языке: Русский