Авен. У вас атрымаецца вырашыць шэраг важных пытанняў найлепшым чынам. Крыху выматаюць сямейныя справы – іх наваліцца больш, чым вы чакалі. Пастарайцеся арганізаваць для каханага чалавека рамантычны вечар.

Цялец. Час спрыяе паездкам па справах і на адпачынак. Вы будзеце адчуваць сябе ў добрым стане, таму скарыстайцеся гэтым пазітыўным запалам, каб правесці час як мага больш актыўна.

Блізняты. Прысвяціце час творчасці і дзецям. Няхай вас напаўняе гэта цяпло, і вы ўбачыце, што яно дае вам нашмат больш, чым вы самі чакалі. У асабістых адносінах вас чакае сюрпрыз. Наколькі ён будзе для вас прыемным, залежыць ад вашай сімпатыі.

Рак. У вас з’явіцца шмат клопатаў, звязаных з домам – спатрэбіцца займацца прыборкай або нават рамонтам. У асабістым жыцці вас чакае шмат рамантычных прапаноў. Ад вас не патрабуецца ніякіх высілкаў, проста лавіце аддачу ад вашай прыцягальнасці.

Леў. Выключна рамантычны перыяд. Для тых, хто шукае партнёра – надзвычай удачлівы час менавіта для знаёмстваў. Пастарайцеся прыкласці крыху намаганняў, каб спатканні прайшлі ўтульна і запамінальна. Паверце, партнёр вам аддзячыць!

Дзева. Вас чакаюць нескладаныя, але шматлікія клопаты. Прычым у большасці яны не будуць вашымі. Проста многім знаёмым спатрэбіцца ваша дапмога. Прычым вы добра справіцеся і адчуеце сябе надзвычай запатрабаваным.

Шалі. Добры час, каб упарадкаваць фінансавыя пытанні. Займіцеся імі як мага больш шчыльна, падумайце пра перспектыву. На выхадных важна прысвяціць час сям’і. Найлепшым выбарам будзе паездка або выхад на мерапрыемства, якое прынясе карысць усім.

Скарпіён. Магчымыя сур’ёзныя канфлікты. У тым, каб атрымаць жаданае, могуць перашкаджаць памылкі мінулага. Тых, хто мае пастаяннага партнёра, чакае спакойны перыяд у адносінах. Калі вы пакуль самотныя, чакайце перспектыўнае знаёмства.

Стралец. Перыяд задавальнення і забаў. Але будзьце пільныя, каб пасля не шкадаваць, што паддаліся спакусе. У асабістым жыцці не чакайце многага ад партнёра. Хутчэй за ўсё, ён не апраўдае вашы чаканні.

Казярог. З-за неабдуманных дзеянняў могуць узнікнуць лішнія праблемы. Нявыкананая ў час праца можа пагражаць аўтарытэту. Вам прыйдзецца выбіраць, чаму прысвяціць усю ўвагу – новаму раману або кар’еры.

Вадалей. Вам больш за ўсё спатрэбіцца адпачынак. Пастарайцеся не актыўнічаць больш за неабходны мінімум. Выконвайце толькі самае неабходнае. Бо з-за празмернай дзейнасці ёсць шанец хутка выгараць.

Рыбы. Каханы чалавек убачыць вас з новага прыгожага боку. У асабістым жыцці лепш пакуль пазбягаць рэзкіх паваротаў. Паклапаціцеся пра сям’ю і падумайце пра сумесныя планы.

• Текст доступен на языке: Русский