Белстат апублікаваў дадзеныя па грашовых рэсурсах беларусаў у трэцім квартале 2019 года. Гэта агульны аб’ём даходаў (заробкі, пенсіі, выплаты) падзеленыя на колькасць насельніцтва. Пры разліку даходаў на душу насельніцтва ўлічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянэры, непаўналетнія.

З дадзеных вынікае, што палова беларусаў(51,7%) у месяц маюць суму да 500 рублёў. 20,6% беларусаў маюць на месяц рэсурс у 400-500 рублёў. Больш за 800 рублёў маюць толькі 15,8%.

Да двухсот рублёў маюць 2,4% беларусаў. Найбольш тых, хто зарабляе больш за 800 рублёў у Мінску, гэта кожны трэці жыхар сталіцы.

Пры гэтым сярэдні заробак у Беларусі за кастрычнік – 1123,4 рублі.

 

• Текст доступен на языке: Русский