Пад Маладзечна здарылся аварыя з удзелам пасажырскага МАЗа і мікрааўтобуса. Кіроўцы ў бальніцы, паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
ДТЗ адбылося сёння, 30 лістапада, каля 8.20 на 15 кіламетры аўтадарогі «Маладзечна-Валожын» ў вёсцы Палачаны. Паводле папярэдняй інфармацыі, 31-гадовы кіроўца CITROЕN выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам «Маладзечна-Падлесная».
Кіроўцы з рознымі траўмамі шпіталізаваныя. 16 пасажыраў МАЗа не пацярпелі і на іншым аўтобусе іх даставілі да месца накіравання.
На месцы працавала следча-аператыўная група.
ДАІ рэкамендуе кіроўцам ўлічваць дарожныя ўмовы падчас паездак.
• Текст доступен на языке: Русский