Сілавікі затрымалі бацькоў дзевяцігадовага хлопчыка, забітага ў Екацерынбургу. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.
Бацьку праваахоўныя органы знайшлі ў Башкартастане.
Крыніца Znak.com удакладніла, што мужчыну затрымалі ва Уфе. Маці дзіцяці знаходзіцца ў Беларусі. Следчыя накіруюць запыт аб экстрадыцыі яе ў Расію. Яна паведаміла таксама, што хлопчык памёр 5 лістапада пасля гвалтоўных дзеянняў з боку бацькі і што яна дапамагла схаваць цела.
• Текст доступен на языке: Русский