Як паведамляе Беларуская Асацыяцыя гімнастыкі, у заключны дзень чэмпіянату свету па скачках на батуце ў Токіо батутыст Іван Літвіновіч з Вілейкі ўзяў срэбраны медаль у самым прэстыжным відзе праграмы – індывідуальных скачках.
На сайце асацыяцыі выступленне Івана называюць упрыгожаннем чэмпіянату.
Батутыст з Вілейкі захапіў вышынёй, тэхнікай, амплітудай сваёй праграмы. Акрамя срэбра Іван атрымаў спецыяльны прыз – за лепшую тэхніку.
Нагадаем, што у складзе беларускай каманды хлопец заваяваў золата ў камандных скачках.
Цяпер Івана Літвіновіча трэніруе Вольга Уласава. А да гэта хлопец займаўся ў Вілейскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву ў трэнера Пятра Зайцава.
Сваёй радасцю з намі падзялілася мама Івана, трэнер па спартыўнай акрабатыцы Вілейскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Таццяна Літвіновіч, якая ў свой далучыла сына да спорта:
– Я вельмі рада! Два медалі на чэмпіянаце свету – гэта дастойна, – кажа Таццяна.
• Текст доступен на языке: Русский