На месцы здарэння. Фота Видное News.

29 лістапада паблік «Видное News» паведаміў пра ДТЗ у гарадскім пасяленні Горкі Ленінскіе. Прыкладна а 8 раніцы аператар службы 112 атрымаў паведамленне аб сутыкненні «Камаза» і легкавіка «Fiat» за два кіламетры ад Кашырскага шасэ.

У ДТЗ пацярпелі тры грамадзяніны Беларусі – іх даставілі ў мясцовы шпіталь. Двое мужчын, якія імаверна былі відавочцамі аварыі і вырашылі дапамагчы беларусам, загінулі на месцы.

Яны спыніліся каля месца ДТЗ. Выйшлі з аўто і ў гэты момант іх збіў джып «УАЗ Патрыёт».

Абставіны здарэння высвятляюць расейскія праваахоўнікі.

• Текст доступен на языке: Русский