Фота tut.by.

Этнолаг і фалькларыст Алена Доўнар-Запольская распавяла Tut.by, што па народных прыметах зіма, хутчэй за ўсё, будзе не марознай. Маразы традыцыйна прыйдуць да Вадохрышча ў студзені.

І мяркуючы па ўсім, снегу на Новы год таксама не будзе. Лічылася, што калі снег ёсць на Дзмітрыеў дзень 8 лістапада, то ён будзе і на Новы год, і Каляды. А ў гэтым годзе снегу ў гэты дзень не было.

14 кастрычніка быў Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Па гэтым дні ў народзе вызначалі, якім будзе надвор’е зімой. Казалі так: «Які Пакроў, такой будзе і зіма, аж да самай вясны». У нас на Пакроў была анамальна цёплае надвор’е.

21 лістапада быў Міхайлаў дзень, і быў моцны вецер, было марозна і вельмі непрыемна на вуліцы. Людзі верылі, што калі ў гэты дзень такое надвор’е, то 19 снежня, у Дзень Свяціцеля Мікалая, будзе адліга.

Сам па сабе снежань будзе вызначаць надвор’е не толькі на астатнюю зіму, але і вясну, і лета. У народзе была такая прыказка: «У снежні адкрытае вуха, то летам хораша і суха».

• Текст доступен на языке: Русский