Рака Мойка ў Санкт-Пецярбургу. Фота spbhi.ru.

Абвінавачаны ў забойстве аспіранткі былы выкладчык Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта Алег Сакалоў змешчаны ў псіхбальніцу маскоўскага следчага ізалятара «Бутырка», паведамляе interfax.ru.

Там ён пройдзе псіхіятрычную экспертызу. Сакалоў знаходзіцца ў двухмеснай камеры. Яго сусед — абвінавачаны ў гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару.

Сакалоў абвінавачваецца ў забойстве 24-гадовай аспіранткі ўніверсітэта Анастасіі Ешчанка, з якой у яго былі блізкія адносіны. Вучоны віну прызнаў. Паводле следства, Ешчанку забілі ў ноч на 8 лістапада з дробнакалібернага абрэза. Сакалоў расчляніў яе цела і часткова паспеў утапіць у рацэ Мыйцы.

• Текст доступен на языке: Русский