1 снежня на рацэ Сівельга ля вёскі Вялікі Быкаў загінуў вадалаз.

Ён шукаў зніклага 36-гадовага рыбака Віталя Чарнова.

Факт гібелі пацвердзіў начальнік Салігорскай выратавальнай станцыі таварыства выратавання на водах Андрэй Місько. Ён дадаў, што ідзе следства.

36-гадовы Віталь чарноў накіраваўся на падводнае паляванне на Салігорскае вадасховішча 30 лістапада і знік. На наступны дзень на рацэ Сівельга знайшлі цела. Мяркуюць, гэта случчанін Віталь Чарноў.

Вадалазы не змаглі дастаць цела з вады.

• Текст доступен на языке: Русский