Яго дасталі выратавальнікі.

Здарэнне адбылося 1 снежня на возеры Чарнова каля вёскі Лука Гарадоцкага раёна.

Калі ратавальнікі прыбылі на возера, то ўбачылі, што жывёла на адлегласці 250 метраў ад берага пад лёдам і самастойна выбрацца на бераг не можа. Работнікі МНС пры дапамозе гідратэрмакасцюма і дошкі выратавалі лася. Ён не пацярпеў, сышоў у лес, у ветэрынарнай дапамозе не мае патрэбы.

• Текст доступен на языке: Русский