Творчы тандэм кампазітара Змітра Вайцюшкевіча і нашага земляка, паэта Уладзіміра Някляева па традыцыі прадставіў сваім прыхільнікам новую калядна-навагоднюю песню.
Кампазіцыю «Баю-бай» прадстаўляе сабачы струнны квінтэт. Рэжысёр – Сяргей Кастрыцкі.
Баю-бай, баю-бай, ты ў снах ляціш
Ты кахай мяне, кахай, соладка як спіш…
Нагадаем, што летась Вайцюшкевіч з Някляевым падарылі прыхільнікам песню «Валёначак святога Мікалая»., якую Зміцер выканаў разам з гуртам РСП.