Яго не стала ў выніку трагічнага здарэння.
Вікенці Уладзіміравіч Сірота працаваў настаўнікам матэматыкі ў гімназіі №7 Маладзечна.
Да гэтага быў дырэктарам школы №9.
Калі мэрам Маладзечна быў Генадзь Карпенка, Сірота загадваў аддзелам адукацыі гарвыканкама.
На сайце гімназіі размешчанае паведамленне: “Калектыў супрацоўнікаў, бацькоў, вучняў гімназіі №7 г. Маладзечна смуткуе ў сувязі са стратай Настаўніка, Чалавека.
Усё яго жыццё – прыклад бязмежнай адданасці прафесіі, служэння людзям, міласэрнасці і мудрасці. Мы назаўжды запомнім яго спагадлівасць, высокія душэўныя якасці, жыццялюбства. Калектыў гімназіі падзяляе горыч невымоўнай страты са сваякамі і блізкімі.
Светлая памяць аб Вікенцію Уладзіміравічу захаваецца ў нашых сэрцах, а яго імя – у гісторыі нашага горада”.
• Текст доступен на языке: Русский