Учора днём у адзін са шпіталяў Магілёва паступіўла 9-месячнае дзіця з цялеснымі пашкоджаннямі.

Па словах відавочцы, які выклікаў “хуткую”, хлопчык выпаў з балконнага акна першага паверха. Мужчына падбег да дзіцяці, загарнуў у куртку і выклікаў дактароў.

Следча-аператыўная група прыехала ў кватэру, дзе жыве дзіця. Высветлілася, што ў гэты дзень бацька хлопчыка пайшоў на працу.

– Да маці прыйшлі ў госці сваякі, з якімі яна распівала спіртныя напоі, – паведамляе Следчы камітэт. – Праз некаторы час жанчына са старэйшым дзіцем і стрыечнай сястрой пайшла ў краму за алкаголем. У кватэры засталіся яе стрыечны брат, які спаў, і яго 45-гадовая маці. Жанчына знаходзілася ў стане моцнага алкагольнага ап’янення і патлумачыць, як дзіця апынулася на вуліцы, не змагла.

Паводле інфармацыі СК, следчыя агледзелі месца здарэння і выключылі верагоднасць самастойнага выпадзення дзіцяці з акна.

Цяпер яно знаходзіцца ў рэанімацыі, дактары аказалі яму неабходную дапамогу. Стан дзіцяці медыкі ацэньваюць як цяжкі, але стабільны, пагроз для жыцця няма.

Па дадзеным факце Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле «Замах на забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане».

– Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя 45-гадовая жанчына і яе 23-гадовы сын, якія знаходзіліся ў кватэры ў момант здарэння, з імі праводзяцца першапачатковыя следчыя дзеянні, – паведамляюць у Следчым камітэце.

• Текст доступен на языке: Русский