Аварыя адбылася 1 снежня каля вёскі Касцюшкі.
30-жыхар Чысці ехаў па аўтадарозе з боку Чысці на “Опелі”. Каля паварота на Касцюшкі ўбачыў перашкоду. У яго паласе стаяла машына. Гэтым аўто кіраваў 52-гадовы мужчына.
Кіроўца “Опеля” не прыняў мер, каб папярэдзіць сутыкненне і наехаў на аўто. У выніку аварыі атрымаў пашкоджанні бацька кіроўцы, расказаў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.
Пацярпеламу аказалі медыцынскую дапамогу на месцы. Шпіталізаваць не спатрэбілася.
Кіроўцы былі цвярозыя, мелі зімовыя шыны, у машынах усе былі прышпіленыя.