Ад 14 снежня на Міншчыне штотыднёва па выхадных будуць праводзіць калядныя кірмашы.
Зладзяць і рэгіянальныя кірмашы. 21 снежня такі правядуць у Маладзечне, а 29 снежня – у Вілейцы.
На іх можна будзе набыць харчовыя тавары, кулінарныя і кандытарскія вырабы, прамысловыя тавары, ялінкі і ўпрыгажэнні для іх, сувеніры, падарункавыя наборы і іншыя святочныя тавары, а таксама вырабы майстроў народнай творчасці, паведамляюць у Мінаблвыканкаме.
Пра тое, дзе можна набыць жывыя ялінкі да Новага года ў Вілейцы і Маладзечне, мы пісалі раней.
• Текст доступен на языке: Русский