У салоне таксі

Каля пяці раніцы да маладзечанскіх праваахоўнікаў па дапамогу з заявай аб крадзяжы грошай звярнуўся 19-гадовы жыхар вёскі Краснае. Малады чалавек распавёў, што ў аўтамабілі таксі ў яго выкралі 140 рублёў. Грошы, па словах пасажыра, былі ў кашальку, які ён пакінуў на заднім сядзенні.

Да прыезду следчых  кіроўца з заяўнікам знайшлі ў аўтамабілі забыты кашалёк. Ён быў добра схаваны паміж спінкай і сядзеннем, грошай у ім не было.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што да крадзяжа грошай можа быць датычная беспрацоўная 28-гадовая маладзечанка. Як высветлілася, пасля заяўніка на заднім сядзенні таксіст падвозіў маладую пару. Пасажыраў кіроўца падабраў на адной з гарадскіх АЗС і павёз па паказаным адрасе. Аднак кліенты памыліліся, назваўшы неіснуючы нумар дома. Салон аўтамабіля таксі маладая пара пакінула ў адным з двароў па вуліцы Міра.

Аператыўнікі ўстанавілі меркаваны маршрут пасажыраў і іх магчымае месцазнаходжанне. Праз некалькі гадзін падазроную затрымалі і даставілі для разбіральніцтва ў Маладзечанскі РАУС.

Дзяўчына прызналася, што ў таксі знайшла чужы кашалёк. Выцягнуўшы наяўныя, яна схавала яго паміж спінкай і сядзеннем. Падазраваная раскаялася ў зробленым і добраахвотна аддала скрадзеныя грошы.

Дзяўчына патлумачыла, што на авантуру яе пацягнула з-за алкагольнага ап’янення.

У дзеяннях фігуранткі праваахоўнікі ўгледжваюць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкулам 205 КК Рэспублікі Беларусь «Крадзеж». Раней маладзечанка ў поле зроку міліцыянераў не трапляла.