Аварыя адбылася каля 6 раніцы 2 снежня.

Жыхар Маладзечна на “Сітраене” рушыў па Вялікім Гасцінцы ў бок мінска. Каля дома №98 наехаў на пешахода.

72-гадовы мужчына пераходзіў дарогу злева направа па абазначаным пешаходным пераходзе. Ён атрымаў шэраг пашкоджанняў, сярод якіх чэрапна-мазгавая траўма, пералом звода асновы чэрапа.

Пацярпелага шпіталізавалі ў рэанімацыю. Там у 15:39 мужчына памёр.

Кіроўца быў цвярозы, удакладняе дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.

Загінулым аказаўся настаўнік матэматыкі і былы загадчык аддзела адукацыі Маладзечанскага гарвыканкама Вікенці Сірота.

Пайшоў з жыцця настаўнік матэматыкі Вікенці Сірота