Фота president.gov.by.

Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з актывам Міншчыны. У выступленні ён гаварыў і пра гарады нашага рэгіёна.

– Як можа працаваць «Вілейскі райаграсервіс», калі пасада дырэктара не занятая ад 2015 года? – казаў Лукашэнка.

Па яго словах па дыскрэдытуючых падставах сёлета на Міншчыне звольнілі 12 кіраўнікоў, трое з якіх былі першымі асобамі раёнаў. Лукашэнка адзначыў, што да працы былога старшыні, Анатоля Ісачанкі, прэтэнзій няма. У яго ёсць чаму павучыцца новаму старшыні – Аляксандру Турчыну.

Таксама Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што трэба павялічваць узровень заробкаў. Асабліва ў Вілейскім, Мядзельскім і Валожынскім раёнах.

• Текст доступен на языке: Русский