Пажар узнік на трэцім паверсе Адэскага каледжа эканомікі, права і гасцінічна-рэстараннага бізнесу, паведамляе сайт «Суспільне».
43-гадовая выкладчыца каледжа памерла. Агульная колькасць пацярпелых – 21 чалавек, пяцёра з іх – пажарныя.
Пра гэта паведамляе «Суспільне» са спасылкай на прэс-сакратара Адэскага гарсавета Наталлю Мальцаву. Будынак, дзе размешчаны каледж, – помнік архітэктуры. Там таксама размешчаны Інстытут марской біялогіі і філіял Інстытута археалогіі НАН Украіны.
• Текст доступен на языке: Русский