Дэпутат Таццяна Цітуленка прапанавала Аляксандру Лукашэнку зрабіць IT-інстытут у Вілейцы. Па яе словах, у Вілейцы для гэтага ёсць усё: чыгунка, навучальныя ўстановы, інтэрнаты, супер стадыён, басейн і вадасховішча.

– Разумееце, такое адчуванне, што Вілейка створана для гэтай навучальнай установы, – сказала Цітуленка.

Лукашэнка падзякаваў за прапанову, але перапытаўся, чаму не зрабіць інстытут у Маладзечне. Ён таксама ўдакладніў, што інстытут будзе ў Мінску ці Мінскай вобласці.

Цітуленка едзіць на працу на ровары, і Лукашэнка абяцаў аддаць свой ровар вілейскаму дэпутату.

• Текст доступен на языке: Русский