На працягу двух дзён 550 $: хакеры патрабуюць у жыхароў Маладзечна выкуп за маўчанне

Хакеры-вымагальнікі зноў пачалі атакаваць жыхароў Маладзечанскага раёна. Зламыснікі адпраўляюць на электронную пошту лісты, што яны нібыта ўзламалі кампутар ахвяры, атрымалі доступ да кантактаў і вэб-камеры. Пагражаючы апублікаваць відэа, ашуканцы патрабуюць грашовы выкуп у біткойнах.

Гісторыю па такім сцэнары распавяла супрацоўнікам міліцыі 62-гадовая жыхарка Маладзечна. Паведамленне жанчыне даслалі на электронны паштовы адрас 2 снежня.

Невядомы пагражаў адправіць запісанае відэа з вэб-камеры ўсім сябрам і знаёмым, у тым ліку з сацыяльных сетак.

Каб засталося ў таямніцы тое, чым жанчына займалася ў вольны час, неабходна на працягу 50 гадзін пералічыць эквівалент 550 даляраў на паказаны ў лісце ананімны біткойн-кашалёк.

Для большай праўдападобнасці ў якасці адпраўніка стаіць электронны адрас самой ахвяры – так ствараецца ўражанне аддаленага узлому.

Ліст-вымагальнік быў адпраўлены на электронную пошту адной з медыцынскіх устаноў горада. Камп’ютарам заяўніца карыстаецца выключна ў службовых мэтах. Ды і спроба ўзлому малаверагодная – на ЭВМ ўсталяваная антывірусная праграма.

Фота УУС Мінаблвыканкам.

Па дадзеным факце супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС праводзяць праверку. У дзеяннях зламыснікаў угледжваюцца прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт. 208 КК Рэспублікі Беларусь «Вымагальніцтва». Максімальная санкцыя артыкула – да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі са штрафам.

Калі Вы атрымалі падобны ліст, у першую чаргу, ні ў якім разе не пералічайце запатрабаваную суму і неадкладна паведаміце ў праваахоўныя органы. Памятаеце, што гэта атака носіць масавы характар.

• Текст доступен на языке: Русский