Інтэграцыю Расіі і Беларусі трэба захаваць і знайсці «развязкі» па ўсіх праблемных пытаннях, заявіў сёння прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, піша ТАСС.
Паводле яго слоў, любая інтэграцыя часткова скарачае суверэнітэт, гэтага не трэба баяцца.
Па словах Мядзведзева, у адносінах з Мінскам ёсць складаныя тэмы, але ўпэўнены, што развязку тут можна знайсці.
Расійскі прэм’ер таксама адзначыў, што ўзровень інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй вельмі высокі, нягледзячы на эмацыйны фон
Нагадаем, што заўтра ў Сочы павінна адбыцца сустрэча Дзмітрыя Мядзведзева і Сяргея Румаса, а 7 снежня пройдзе сустрэча Алексадра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
• Текст доступен на языке: Русский