Фота minobl.mchs.gov.by.

У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!” прайшла сустрэча супрацоўнікаў Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях з наведвальнікамі Рэспубліканскага санаторыя для інвалідаў-калясачнікаў і людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарата “Вяжуці”.

Асноўная тэма сустрэчы – як прадухіліць небяспеку і не стаць ахвярай надзвычайнага здарэння ад выкарыстання піратэхнічных вырабаў. Былі прыведзены трагічныя прыклады па прычыне неправільнага карыстання петардамі і салютамі.

Таксама вялікая ўвага датычылася правілаў паводзін на лёдзе. Фільм на гэту тэму навучыў прысутных як дзейнічаць, калі ты праваліўся пад лёд, альбо аказаўся сведкам такога здарэння.

Самай цікавай часткай мерапрыемства стала інтэрактыўная гульня “Дзе логіка?” на пажарны лад. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.

У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі акцыі ўзброіліся буклетамі “Бяспечны Новы год!”.

• Текст доступен на языке: Русский