Аляксандр Лукашэнка прызначыў першага намесніка КДБ Ігара Сяргеенка кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта. Доктар юрыдычных навук Вольга Чупрыс будзе намеснікам Сяргеенкі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Наталлю Качанаву накіруюць у Савет Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце, а Валера Міцкевіча абралі ў склад Палаты прадстаўнікоў XVII склікання.

Ігар Пятровіч Сяргеенка нарадзіўся 14 студзеня 1963 года ў вёсцы Сталіца Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 2006-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1988 годзе прызваны на службу ў органы дзяржаўнай бяспекі. У 2007 годзе стаў генерал-маёрам. У 2010 годзе ўзначаліў ўпраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці.

Ігар Сяргеенка быў уключаны ў «чорны спіс» чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза, паведамляла Наша Ніва.

• Текст доступен на языке: Русский