Смаргонскі раённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 54-гадовай жыхаркі раёна, паведамляюць на афіцыйным сайце СК Беларусі.
Вечарам 19 верасня ў бальніцу ў несвядомым стане з бачнымі целавымі пашкоджаннямі даставілі 42-гадовага мужчыну, жыхара адной з вёсак Смаргонскага раёна. Праваахоўнікі ўстанавілі, што пашкоджанні, якія былі ў пацярпелага, нанесла сужыцелька.
Жанчына штурхнула сужыцеля, з-за чаго ён упаў на зямлю. Затым яна біла мужчыну рукамі і нагамі па розных частках цела і галаве. Напярэдадні таго, што адбылося сужыцелі сумесна распівалі спіртныя напоі. Пасля інцыдэнту яны абодва вярнуліся дадому, дзе таксама працягнулі сумеснае распіццё алкаголю.
Пацярпелы дагэтуль знаходзіцца на лячэнні ў раённай бальніцы. Абвінавачаная рэгулярна наведвае яго ў шпіталі. Інтарэсы пацярпелага ўяўляе прызначаны следчым законны прадстаўнік з упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.
Смаргонскі раённы аддзел Следчага камітэта абвінавачвае жанчыну на падставе ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
• Текст доступен на языке: Русский