У Маладзечне 5 снежня абмяркоўвалі праект новага ЗАГСа з насельніцтвам.

Сустрэча прайшла ў Цэнтралізаваннай клубнай сістэме Маладзечанскага раёна. Прысутнічалі начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Маладзечанскага райвыканкама Святлана Хрусталёва, праекціроўшчык новага ЗАГСа Уладзімір Даніленка і прадстаўнік Маладзечанскага ЗАГСа Эліна Платонавіч. Усяго на абмяркаванне прыйшлі каля 20 чалавек.

Уладзімір Даніленка.

Даніленка распавёў, што плануецца зрабіць двухпавярховы будынак. Цяпер будынак ЗАГСа знаходзіцца на стадыі прадпраектнай прапрацоўкі.

Новы маладзечанскі ЗАГС плануюць пабудаваць насупраць Цэнтральнай плошчы.

– Мы падлічылі, што ў будынак трэба ўкласці 9 мільёнаў 226 тысяч з паловай рублёў. Адзін квадратны метр – гэта 2 тысячы долараў, – падсумаваў Даніленка.

Хрусталёва распавяла, што цяпер канцэпцыя новага будынка вызначана.

– Мы накіравалі ліст у Мінаблвыканкам, каб новы ЗАГС уключылі ў інавацыйны план Мінскай вобласці. За свае грошы мы зрабілі праектныя работы. Пытанне з будаўніцтвам, як вы разумееце, яшчэ не вырашылі. Знакавыя аб’екты павінны з’яўляцца ў горадзе. Яны патрэбныя нам і нашым дзецям.

На пытанне, што будзе, калі Мінаблвыканкам не будзе фінансаваць дадзены праект, Хрусталёва адказала, гэты варыянт нават не разглядаецца.

Прадстаўніца ЗАГСа.

На сустрэчы прысутнічалі некалькі работнікаў маладзечанскага ЗАГСа. Адна з іх адзначыла, што цяпер будынак знаходзіцца ў цяжкім становішчы:

– Наша памяшканне патрабуе рамонту, нават рэканструкцыі. Прыязджае шмат людзей на цырымоніі, бываюць і замежнікі. Мы чуем як падзякі, так і нараканні. Неяк сказалі: «У вас міленька, але бедненька».

Фота Настассі УТКІНАЙ.

• Текст доступен на языке: Русский