Жанчына ў Аляхновічах уварвалася ў чужую хату, пераначавала, а потым скрала алкаголь і саленні з халадзільніка

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС злавілі падазраваную ў здзяйсненні крадзяжу з прыватнага дома ў аграгарадку Аляхновічы.

У аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага РАУС звярнулася беспрацоўная 59-гадовая жыхарка раёна.

Ад 8 да 13 верасня зламыснік, скарыстаўшыся адсутнасцю гаспадароў, разбіў аконнае шкло, залез у дом і выкраў закатаныя банкі з саленнямі і спіртное.

Калі гаспадыня заўважыла гэта, патэлефанавала ў міліцыю. Па словах заяўніцы, жыллё па паказаным адрасе выкарыстоўваецца як лецішча.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што да здзяйснення крадзяжу датычная беспрацоўная 36-гадовая жыхарка адной з бліжэйшых вёсак. Яе затрымалі ў вёсцы Вазгелы ў доме сужыцеля.

Жанчына не стала адмаўляць сваё дачыненне да крадзяжу. Яна прызналася, што будучы ў стане алкагольнага ап’янення шукала месца для бясплатнага начлегу і знайшла – у аднапавярховым доме па вуліцы Гарадоцкай. Там у халадзільніку жанчына натыкнулася на алкаголь і не ўтрымалася, прыхапіўшы пару бутэлек віна і лікёру. Па словах затрыманай, спіртное яна «прыгубіла» на месцы, што засталося – забрала з сабой і пазней піла са знаёмым.

Па дадзеным факце была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 КК «Крадзеж». Санкцыя артыкула прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, у біяграфіі жанчыны ўжо ёсць судзімасць за маёмасныя злачынствы.

Фота УУС Мінаблвыканкам.