Фота osh.by.

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выканання раённага бюджэту за 9 месяцаў гэтага года разгледалі на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

– Год хутка завершыцца. Далёка не ўсё складваецца так, як было намечана, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Міраслаў Сарасек. – Па шэрагу паказчыкаў раён не справіўся з даведзенымі заданнямі. Да прыкладу, відавочна, што не ўсе рэзервы выкарыстаны ў знешнеэканамічнай дзейнасці.

Сур’ёзную занепакоенасць, па словах кіраўніка раёна, выклікае таксама развіццё жывёлагадоўлі, рост стратных прадпрыемстваў, зніжэнне аб’ёму прыбытку.

Намеснік старшыні райвыканкама Галіна Люткоўская зачытала даклад, у якім кранула і праблемных тэм.

У прамысловай вытворчасці Гродзенскай вобласці на долю Ашмянскага раёна прыпадае ўсяго 1,9 працэнта. Аснову прамысловага комплексу ўтвараюць 8 прадпрыемстваў, на якіх працуе 1,6 тысячы чалавек.

На зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці паўплывала Расія

За дзевяць месяцаў у раёне выраблена прамысловай прадукцыі на суму 146,5 млн рублёў. На зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці аказаў уплыў забароны на адгрузку мяса на косткі ў Расійскую Федэрацыю, зніжэнне перапрацоўкі давальніцкай свініны з іншых сыравінных зон (ААТ «Ашмянскі мясакамбінат»), а таксама рэарганізацыя торфабрыкетнага завода і спыненне ў першым квартале вытворчасці брыкетаў.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі склаў па раёне 23,8 млн далараў.

Знешні гандаль таварамі ажыццяўлялася з 28 краінамі свету, у тым ліку экспарт – у 14 краін. Пры гэтым павялічаны пастаўкі ў Аўстрыю, Бельгію, Літву і Нідэрланды. Сярод значных экспартных пазіцый – распілаваныя лесаматэрыялы, драўляныя домікі для насякомых. Найбольшая ўдзельная вага ў структуры экспарту паслуг у сувязі з працягам ўзвядзення аб’ектаў Беларускай АЭС займаюць будаўнічыя – 63,1 працэнта.

Тым не менш, аб’ём будаўніча-мантажных работ склаў толькі каля 75 адсоткаў да задання. Невыкананне паказчыка, па словах Галіны Люткоўскай, абумоўлена зрухам тэрмінаў работ па будаўніцтве найбуйнейшых аб’ектаў «Рэканструкцыя пункта пропуску Каменны Лог» і «Рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі М-7 Мінск – Ашмяны – мяжа Літоўскай Рэспублікі».

Люткоўская чытае даклад.

У сельскай гаспадарцы не выканалі заданні па вытворчасці малака і вырошванні жывёлы

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна выраблена валавой прадукцыі на суму 52,3 млн рублёў, што складае 102,4 працэнта пры заданні 118,5. Запланаваны тэмп росту выканала КРСУП «Эксперыментальная база «Баруны», павялічыўся аб’ём вытворчасці і ў КСУП «Крейванцы», «Гальшаны», «Ашмянскі світанак». Разам з тым чатыры сельгасарганізацыі не дасягнулі ўзроўню мінулага года. Не выкананы заданні па вытворчасці малака і вырошчванні жывёлы. Асноўная прычына – недахоп канцэнтраваных кармоў.

У раслінаводстве назіраецца станоўчая дынаміка. Каравай збожжавых і зернебабовых без кукурузы на зерне склаў сёлета 37.365 тон пры ўраджайнасці 23,1 цэнтнера з гектара. Найбольшая ўраджайнасць – у КСУП «Гальшаны» і КРСУП «Эксперыментальная база «Баруны».

Трывогу ў кіраўніцтва раёна і пастаноўку заканамерных пытанняў перад кіраўнікамі сельгасарганізацый выклікае забяспечанасць кармамі.

Жыллёвае пытанне

За дзевяць месяцаў 2019 года ўведзена ў эксплуатацыю 9578 квадратных метраў жылля, з іх індывідуальнымі забудоўшчыкамі – 2694 квадратных метра. Узведзены два 60-кватэрныя жылыя дамы ў мікрараёне па вуліцы Барунскай, 4-кватэрны жылы дом у аграгарадку Гальшаны. Завяршаецца будаўніцтва 40-кватэрнага дома, увод якога чакаецца ў бліжэйшы час.

У раёне вядзецца мэтанакіраваная праца па стварэнні новых працоўных месцаў і працаўладкаванню грамадзян. У гэтым годзе такім чынам працаўладкавана 117 чалавек, што практычна ў два разы больш, чым запланавана. Пры гэтым адзначаецца рост заработнай платы. У сярэднім па раёне за дзевяць месяцаў яна склала 801,8 рубля.

– У сацыяльнай сферы ўсе дзяржаўныя сацыяльныя стандарты выкананы ў поўным аб’ёме, – далажыла намеснік старшыні Наталля Станкевіч, ахарактарызаваць развіццё адукацыі, культуры, спорту, аховы здароўя.

• Текст доступен на языке: Русский