Замест прабачэнняў збіў да смерці. У Ашмянах абвясцілі прысуд па жнівеньскаму забойству

Рэзанансная гісторыя пра забойства маладога хлопца здарылася ў жніўні гэтага года.

Загінуў 18-гадовы малады чалавек пасля удараў па галаве, якія яму нанёс новаспечаны знаёмы, непаўнагадовы хлопец. Пазнаёміліся яны вечарам, калі трапілі ў адну кампанію і разам выпівалі.

Як кажуць сведкі, непаўнагадовы хлопец наступіў на нагу пацярпеламу, пасля чаго будучая ахвяра запатрабавала выбачэнняў. У адказ атрымала ўдар па твары. Паваліўшы на зямлю пацярпелага, іншы хлопец стаў наносіць адзін за адным ўдары па галаве, пакуль пацыент не страціў прытомнасць, а адзін са сведкаў адцягнуў яго ад ахвяры.

Пасля сам перасунуў пацярпелага ў больш «зручнае» для хуткай дапамогі месца і накіраваўся дадому. Людзі, якія засталіся на месцы здарэння, выклікалы хуткую дапамогу, а за ёй прыбыла і міліцыя. Па выніку экспертызы ў пацярпелага выяўлена больш, чым два праміле алкаголю ў крыві, ад атрыманых траўмаў малады чалавек загінуў.

Злачынца варту ўзялі раніцай, на момант затрымання хлопец быў цвярозы, у крыві алкаголю выяўлена не было. Следства ішло больш за тры месяцы, а 3 снежня па факце забойства суддзя Аляксандр Давыдаў абвясціў прысуд.

Непаўнагадовы хлопец прызнаны вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека – забойстве. На падставе часткі 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на восем гадоў у выхаваўчай калоніі.

Акрамя таго, маладому чалавеку давядзецца пакрыць працэсуальныя выдаткі ў памеры 857 рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский