У Астраўцы мужчына на тэрыторыі касцёла пашкодзіў 4 статуі і цалкам знішчыў 2 лаўкі

Ноччу 25 лістапада ў міліцыю паступіла паведамленне ад жыхара Астраўца пра тое, што на тэрыторыі касцёла святых Космы і Даміяна знаходзіцца хлопец, які парушае грамадскі парадак, у руках у яго палка.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэтата Беларусі, малады чалавек пашкодзіў 4 статуі, а таксама цалкам знішчыў 2 лаўкі на тэрыторыі касцёла.

Мужчыну затрымалі на месцы здарэння супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Выразна растлумачыць прычыну здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў хлопец не змог.

Згодна з інфармацыяй рэлігійнай абшчыны касцёла шкоду нанеслі на суму больш за 500 рублёў.

Астравецкі раённы аддзел Следчага камітэта ў дачыненні да 22-гадовага жыхара Ашмянаў ўзбудзіў крымінальную справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

• Текст доступен на языке: Русский