Фота belsat.eu.

У мэтах прафілактыкі і папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў у бліжэйшыя пятніцу і выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя Міншчыны правядзе масіраваную адпрацоўку аўтамабільнай дарогі Р-53 «Слабада-Навасады».

Асаблівую ўвагу нададуць выяўленню і спыненню парушэнняў Правілаў дарожнага руху ў частцы кіравання транспартным сродкам у стане ап’янення і асобамі, якія не маюць права кіравання, перавышэння ўсталяванай хуткасці руху, правілаў абгону і манеўравання, перавозкі пасажыраў і грузаў, таксама пад кантролем ДАІ – пешаходы і веласіпедысты.

Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе кіроўцам пры руху ўлічваць ўмовы надвор’я і дарожныя ўмовы, пры гэтым захоўваць хуткасны рэжым, дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі, правілы абгону, у абавязковым парадку прышпільвацца рамянямі бяспекі, а малалетніх дзяцей перавозіць у спецыяльных дзіцячых утрымлівальных прыладах.