Кіроўца збіў мужчыну ў Цюрлях. Міліцыя шукае сведкаў і відавочцаў

Аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС шукае сведкаў і відавочцаў здарэння.

18 лістапада каля 07.30 гадзін кіроўца на аўтамабілі «Опель Астра» збіў пешахода, які пераходзіў праезную частку дарогі па пешаходным пераходзе. Кіроўца ехаў па вуліцы Маладзечанскай у вёсцы Цюрлі ў напрамку Маладзечна з боку Валожына.

У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Просьба сведак і відавочцаў дадзенага здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: г. Маладзечна, вул. Т. Дудко, 1- 18 або па тэл. 74-53-40, 74-53-43 альбо па тэл. 102.

• Текст доступен на языке: Русский