Пракуратура Гродзенскай вобласці знайшла парушэнні ў Варнянах. Там не даглядаюць гісторыка-культурную спадчыну

Пракуратура Гродзенскай вобласці запатрабавала ліквідаваць парушэнні ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

У адпаведнасці з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Гродзенскай вобласці размешчаны 697 гісторыка-культурных каштоўнасцяў, сярод якіх 340 помнікаў архітэктуры, 254 помніка археалогіі, 98 помнікаў гісторыі і 4 помніка мастацтва.

У ходзе праверкі выканання заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны органы пракуратуры Гродзенскай вобласці выявілі парушэнні, у тым ліку адсутнасць элементарнага парадку на аб’ектах, навядзенне якога не патрабавала значных матэрыяльных выдаткаў.

У прыватнасці, не выкананы ўмовы ахоўных абавязкаў КСУП «Варняны», на балансе якога знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць «Архітэктурны ансамбль цэнтра аг.Варняны».

Належныя меры па прымусе ўласніка да рэканструкцыі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны альбо іх канфіскацыі мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы не прынялі.

Па выніках праверкі органы пракуратуры Гродзенскай вобласці ўнеслі прадстаўлення ў Гродзенскі гарадскі, 12 раённых і Гродзенскі абласны выканаўчыя камітэты. У актах нагляду пракуроры запатрабавалі скасаваць парушэнні заканадаўства аб захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Выкананне актаў нагляду ўзята на кантроль.

• Текст доступен на языке: Русский