Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб неабходнасці працы над павелічэннем ўзроўню заробкаў. Пра гэта ён заявіў на нарадзе з актывам Мінскай вобласці 5 снежня.
– Нягледзячы на тое, што заработная плата устойліва перавышае адну тысячу рублёў, ына павінна працягваць расці, асабліва ў Вілейскім, Бярэзінскім, Капыльскім, Мядзельскім, Валожынскім раёнах, – адзначыў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у Мінскай вобласці адзначаецца той жа недахоп, што і ў іншых рэгіёнах краіны, – дыспрапорцыі ў росце заработнай платы.
– Мы калісьці людзям, і я ад вашага імя, казаў, што мы будзем падцягваць сярэднюю зарплату па краіне да адной тысячы. І мы гэта зрабілі, але трэба цяпер паглядзець на нізкааплатныя пласты насельніцтва, якія нясуць вельмі сур’ёзную нагрузку – санітаркі, нянечкі, медсёстры, работнікі у дзіцячых садках… на працягу гэтага года мы патрошку падцягвалі іх заробак, але гэтага недастаткова.
Лукашэнка падкрэсліў, што калі дзе-то трэба дагрузіць работнікаў, то гэта неабходна зрабіць, каб зарплата і яе рост адпавядалі ўкладзенай працы.
– Трэба нагрузіць чалавека, але і заплаціць, – сказаў ён.
• Текст доступен на языке: Русский