31 снежня беларусы будуць працаваць. Прапанова зрабіць гэты дзень выхадным ва ўрадзе разгледзелі, але не падтрымалі.
Пра гэта распавёў перад першым пасяджэннем новага парламента прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.
Зімовыя святы ў гэтым годзе не песцяць беларусаў вялікай колькасцю дадатковых выхадных дзён.
Адпачываць будзем 25 снежня, 1 студзеня, 2 студзеня (з адпрацоўкай ў суботу 4 студзеня) 6 студзеня (з адпрацоўкай ў суботу 11 студзеня) і 7 студзеня.
Раней у інтэрнэце з’явілася петыцыя зрабіць выхадных апошні дзень года (яе падпісалі больш 15,7 тысячы чалавек). Як пракаментавала яе экс-кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, «як людзі і ўрад вырашаць, так і будзе».
• Текст доступен на языке: Русский