Фота mlyn.by.

У Маладзечне ў дамах па няцотным баку вуліцы Францішка Скарыны, з 21-га па 29-й, раніцай 6 снежня адключылі халодную і гарачую ваду. У дыспетчарскай службе прадпрыемства «Водаканал» сцвярджаюць, што на пад’ездах вешалі аб’явы аб адключэнні, але жыхары гэтых аб’яваў не бачылі.

Дома, якія засталіся без вады, абслугоўвае жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 3. Дыспетчар паведаміла карэспандэнту МЛЫН.BY, што «Водаканал» зрабіў заяўку на рамонтныя работы, і водазабеспячэнне будзе адключана з 9:00 да 17:00.

У дыспетчарскай службе водаканала праінфармавалі: каля дома № 14а па вуліцы Будаўнікоў з вуліцы Францышка Скарыны мяняюць засаўку вадаправода.

Па словах дыспетчара, у сувязі з рамонтнымі работамі, без халоднага і гарачага водазабеспячэння засталіся шэсць шматкватэрных дамоў – №14а на вул. Будаўнікоў і №№ 21, 23, 25, 27, 29 – на вул. Францыска Скарыны.

Калі водазабеспячэнне будзе адноўлена, дыспетчар не сказаць на бярэцца:

– Не ведаю, як пойдзе.

Суразмоўніца адзначыла, што на пад’ездах дамоў былі развешаныя абвесткі пра адключэнне, але, ва ўсякім выпадку, жыхары дома № 29 ніякіх аб’яў не бачылі.

Фота mlyn.by.

«Водаканал» каля дома № 21 паставіў бочку з халоднай вадой.

Рабочыя, якія мяняюць засаўку, запэўнілі, што паспрабуюць даць людзям ваду як мага раней.

• Текст доступен на языке: Русский