Самы малады дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Марыя Васілевіч плануе заняцца ўсур’ёз дапрацоўкай законапраекта «Аб абыходжанні з жывёламі». Пра гэта дзяўчына расказала карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» пасля першай сесіі Палаты прадстаўнікоў у Доме ўрада.
– Мне не зразумела, чаму так адбываецца, можа, парламентарыі лічаць, што гэта не важны закон, – выказала здагадку Васілевіч.
Дарэчы, адным з першых спраў, якімі зоймецца яна ўжо як дэпутат парламента, стане разгляд па просьбе жыхаркі Брэста факту жорсткага абыходжання з жывёламі.
У самой Васілевіч няма хатняга гадаванца, аднак яна сказала, што вельмі любіць жывёл і, магчыма, хутка яго завядзе.
Нагадаем, што Марыя Васілевіч перамагла па Кальварыйскай акрузе №104 у Мінску.
Дзяўчына ў 2018 годзе стала «Міс Беларусь». Карані Марыі Васілевіч з нашага рэгіёна. Яе маці – з-пад Валожына, а бацька – з вёскі Порса Вілейскага раёна. У бабулі ў Порсе, па словах дзяўчыны, яна праводзіла летнія канікулы.
• Текст доступен на языке: Русский