Фота osh.by.

У Бабруйску прайшла рэспубліканская спартакіяда ДЮСШ і СДЮШАР па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2005 года нараджэння і маладзейшыя.

Ашмянскую ДЮСШ імя Андрэя Барбашынскі прадставіў на гэтых спаборніцтвах неаднаразовы пераможца і прызёр першынстваў Гродзенскай вобласці, вучань Жупранскай СШ Даніэль Жабінскі.

Вагавая катэгорыя да 45 кг, у якой выступаў цяжкаатлет, была прадстаўлена 18 удзельнікамі з усіх рэгіёнаў краіны, кожны з якіх разлічваў на перамогу.

Ва ўпартай барацьбе ашмянскаму спартсмену атрымалася адваяваць месца на п’едэстале. Жабінскі ўзяў сярэбраны медаль рэспубліканскіх спаборніцтваў.