Фота thekievtimes.ua

Да васьмі градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 9 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца часам ападкі, пераважна дождж. Вецер паўднёва-заходні парывісты, ноччу месцамі па паўночнай палове рэспублікі магчыма ўзмацненне ветру да 15-18 м/ с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, днём – ад 3 да 8 градусаў цяпла.