Фота pixabay.com.

З 8 снежня ў Беларусі рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

– З улікам росту сусветных катыровак нафты, а таксама зніжэння курсу нацыянальнай валюты ў мэтах кампенсацыі НПЗ узрослых выдаткаў на набыццё нафты кошт аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь з 8 снежня 2019 года павялічваецца на 1 капейку, – праінфармавалі ў «Белнафтахіме».

З 8 снежня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 61 капейку, АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 71 капейку, АІ-98-К5-Еўра – 1 рубель 93 капейкі, ДТ – 1 рубель 71 капейку.