Ратавальнікі знайшлі целы яшчэ двух ахвяр пажару ў Адэскім каледжы эканомікі, правы і гасцінічна-рэстараннага бізнесу. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях.
Цела дзевятай і дзесятай знайшлb сёння раніцай падчас разбору завалаў. Учора знайшлі целы яшчэ трох ахвяр здарэння. Акрамя таго, у бальніцы ад атрыманых траўмаў памёр выратавальнік, які ўдзельнічаў у тушэнні пажару.
Усяго, па дадзеных выратавальнікаў, у пажары пацярпелі 30 чалавек. Сёння ў бальніцах горада знаходзяцца дзевяць чалавек.
Пажар у гістарычным будынку, дзе размяшчаецца каледж, адбыўся 4 снежня. У момант узгарання ў будынку знаходзіліся больш за чатырыста чалавек. Паліцыя пачала дасудовае расследаванне па артыкуле аб парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі. Афіцыйна пра прычыну інцыдэнту пакуль не называюць.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў 8 снежня днём нацыянальнай жалобы па загінулых.
• Текст доступен на языке: Русский