У Смаргоні пры пажары загінуў пенсіянер. Яшчэ адного мужчыну ўдалося выратаваць

У Смаргоні пры пажары ў жылым доме загінуў пенсіянер. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў двухпакаёвай кватэры аднапавярховага жылога дома па вуліцы Якуба Коласа. Паведамленне пра пажар паступіла выратавальнікам у 00.39.

– У пакоі кватэры знойдзены загінулым гаспадар кватэры 1948 года нараджэння. З тэрмічнымі апёкамі 2-3-й ступені шпіталізаваны мужчына, які знаходзіўся ў гасцях, – распавялі ў МНС.

У выніку пажару знішчана маёмасць кватэры. Прычына інцыдэнту высвятляецца.