Фота kuzia.by.

Здаецца, у дыскусіі аб выхадных і працоўных днях на Новы год яшчэ не пастаўлена кропка. Ужо вядома, што прапанова зрабіць 31 снежня выхадным ва ўрадзе не падтрымалі. Аднак, як стала вядома TUT.BY, разглядаецца варыянт зрабіць 2 студзеня выхадным без адпрацоўкі, піша tut.by.

Навагоднія святы ў гэтым годзе не песцяць беларусаў вялікай колькасцю дадатковых выхадных дзён. Адпачываць мы будзем 25 снежня, 1 студзеня, 2 студзеня (з адпрацоўкай ў суботу 4 студзеня) 6 студзеня (з адпрацоўкай ў суботу 11 студзеня) і 7 студзеня.

Раней у інтэрнэце з’явілася петыцыя зрабіць выхадным 31 снежня (яе падпісалі больш 15,7 тысячы чалавек). Бо апошнія гады беларусы адпачывалі ў гэты дзень. Але ў 2016-м і 2017-м ён прыпаў на суботу і нядзелю адпаведна. Перад сустрэчай 2019 года беларусы адпачывалі ў панядзелак, 31 снежня, паколькі загадзя адпрацавалі яго ў суботу, 29 снежня. Сёння ініцыятыва падоўжыць святочную традыцыю не знайшла падтрымкі ва ўладаў. 

– У рашэнні ўрада ёсць рацыянальнае зерне. Калі рабіць выхадных 31 снежня, то застанецца адзін працоўны дзень – 30 снежня. Людзі будуць святкаваць на працы. А гэта фактычна раўнасільна таму, што краіна сыходзіць на выходныя 27 снежня, – растлумачыў TUT.BY суразмоўца, знаёмы з абмеркаваньнем дадзенага пытання. – Але канец года заўсёды напружаная пара. Шмат хвастоў. Трэба спакойна зачыніць год. Потым шпацыраваць. А падрыхтавацца да свята можна 28-29 снежня.

Разам з тым абмяркоўваецца прапанова зрабіць 2 студзеня выходным без адпрацоўкі ў суботу, 4 студзеня.

«З’явілася інфармацыя, што 4 студзеня не трэба працаваць. 2 студзеня будзе паўнавартасным выхадным. Яго не трэба будзе адпрацоўваць », – сказаў TUT.BY інфармаваная крыніца. Паводле яго слоў, «улады пачулі запыт з боку грамадства, і палічылі варыянт з 2 студзеня самым аптымальным».

Дарэчы, на днях прэм’ер-міністр Сяргей Румас паведаміў, што ўрад унёс у Адміністрацыю Прэзідэнта праект указа з нагоды выхаднога 2 студзеня.

– Калі такое рашэнне будзе прынята, то можна будзе ўзяць адгул 3 студзеня і зладзіць невялікія навагоднія вакацыі. Усё роўна многія нашы кліенты з Беларусі і Расіі будуць адпачываць, – сказаў TUT.BY прадстаўнік прыватнай кампаніі.

• Текст доступен на языке: Русский