«Рэгіянальная газета» вызначае тых, хто найбольш адзначыўся ў розных галінах цягам года.
Мы абралі найбольш яркія падзеі і герояў, якія стваралі 2019 год такім, якім ён нам запомніцца. І прапануем вам, дарагія чытачы, выказаць свае сімпатыі.
Галасаванне за прэтэндэнтаў мы запускаем 9 снежня. Па выніках галасавання вызначыцца толькі адна намінацыя – «Прыз глядацкіх сімпатый».
Каб прагаласаваць, неабходна выбраць імёны ў спецыяльнай форме ніжэй.
Пераможцаў усіх астатніх намінацый вызначыць калектыў рэдакцыі. У тым ліку менавіта рэдакцыя вызначыць, каму пойдзе галоўнае званне Асобы года-2019. Галасаванне будзе закрытае 2 студзеня. У першым нумары газеты за 2020 год вы даведаецеся імя пераможцаў.
Вы можаце даслаць прапанову сваёй кандыдатуры, якая будзе ўдзельнічаць у конкурсе. Дасылайце прапановы на адрас regionnews@ rh.by.
Спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду «Асоба года 2019»
Маладзечна
- Алена Парахня і Лідзія Князева – за прасоўванне актыўнай сталасці.
- Эдвард Баланчук – за адстойванне правоў чалавека.
- Ірына Тархан – за прасоўванне актывізму і згуртаванне супольнасці.
- Зоя Дылеўская – за прасоўванне экалагічнасці сярод школьнікаў.
- Уладзімір Садоўскі – за захаванне спадчыны.
- Андрэй Эзерын – за ўвагу да мужчынскага здароўя.
- Атрад «Анёл Паўночны Захад» – за мужнасць ратаваць іншых.
- Дзмітры Асанаў – за золата Еўрапейскіх гульняў.
- Этнаграфічны клуб «Кола» – за захаванне спадчыны.
- Каманда NSNL – за стварэнне «Вуліцы стрыт-фуда».
- Актывісты дабрачыннай арганізацыі «Бумеранг дабра», якія дапамагаюць нам знаходзіць дабрыню ў саміх сабе.
- Уладзіслаў Кнацько-Штэрк – за ўзняцце маладзечанскага футбола.
- Глеб Карыцька – за перамогі ў адзінаборстве.
- Аляксандр Кулак – за захаванне ўнікальнага віду спорту – гарадкі.
- Аляксандр Раткевіч – за захаванне гісторыі.
Вілейка
- Аляксей Чубат – за арганізацыю і прамоцыю культурніцкага праекта «Спеўны сход».
- Вераніка Гіль – барацьба за чысціню.
- Ларыса Якавюк – за экалагічную актыўнасць.
- Наталля Дуровіч – за арганізацыю сустрэч у вёсцы Будзішча.
- Іван Літвіновіч – за бліскучыя перамогі.
- Дзмітры Субач – за крэатыўную дабрачыннасць.
Валожын
- Міхаіл Невядомскі – за падтрыманне інклюзіі.
- Васіль Грынь – за захаванне традыцый.
- Аляксей Сюдак – за актывізм у Вілейцы.
- Кастусь Шыталь – за настойлівасць.
Смаргонь
- Францішак Жылка – за адраджэнне млына.
- Эдзіта Бранцэвіч – за выхаванне дзяцей у беларускай традыцыі.
- Алег Дзярновіч – за арганізацыю раскопак у Крэве.
Астравец
- Аляксандр Дарашэвіч – барацьба за чысціню.
Мядзел
- Юрась Камандзірчык – за стварэнне драўляных скульптур.
- Эдуард Вайцяховіч – за развіццё бізнесу ў вёсцы.
Ашмяны
- Ашмянскі краязнаўчы музей – за захаванне спадчыны.
Пераможцы акцыі ў мінулыя гады
У 2018 годзе «Прыз глядацкіх сімпатый» узялі Ганна Холад і Валянціна Сідоркіна.
«Адкрыццё года» – Алег Куралесаў. «Натхненнем года» сталі Іван Дурэйка і Міхаіл Міхалевіч. «Учынак года» атрымаў калектыў Мінскага абласнога драматычнага тэатра.
2017 год. Асобамі года сталі Алена і Ігар Крэйнісы з Валожыншчыны, якія стварылі прытулак для жывёл. Узнагароду «Натхненне года» ўзяў мастак Базіната. «Учынак года» атрымаў Аляксандр Дарашэвіч з Астравеччыны, арганізатар прыборкі Сарачанскіх азёраў на Астравеччыне, падчас якой вывезлі 2 500 літраў смецця. У намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый» пераможцу выбіралі праз галасаванне. Першынство атрымала віляйчанка Жанна Гардынец.
2016 год. Асобай года стала арганізатар «Жывой бібліятэкі» ў Маладзечне Юлія Мароз. Рэдакцыя вырашыла заснаваць дадаткова дзве намінацыі – «Натхненне года», якую атрымаў невідушчы спявак Данік Савеня і «Учынак года», якім назвалі Адама Мальдзіса.
Асобай года 2015 стаў вілейскі краязнаўца Дзяніс Канецкі.
Асобай года 2014 стаў на той момант вучань 11 класа з Маладзечна Уладзімір Грахоўскі, які выратаваў дзіця.
• Текст доступен на языке: Русский