Фота ostrovets.by.

Першынство абласнога баскетбольнага турніру «Кубак энергетыкаў» на прызы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці аспрэчвалі дванаццаць каманд, якія былі разбітыя на тры групы.

Каманда Беларускай АЭС, пазалеташні чэмпіёны турніру, у мінулым годзе атрымала спынілася ў двух кроках ад пастамента. У гэтым годзе астравецкія баскетбалісты былі настроеныя толькі на перамогу – і прадэманстравалі гэта на гульнявой пляцоўцы. Спачатку атамшчыкі перамаглі каманду Ваўкавыскіх электрычных сетак 35:8 і адолелі праціўнікаў з апарата кіравання РУП «Гроднаэнерга» 29:18.

У паўфінале астраўчане перагулялі каманду Лідскіх цеплавых сетак, выйграўшы з лікам 33:24.

У фінале гульцы Беларускай АЭС змагла вырваць перамогу ў Гродна 31:27 – і стала чэмпіёнам.

Лепшым гульцом турніру быў прызнаны Уладзімір Яновіч, дапамагалі яму Аляксей Чаркас, Антон Касцюкоў, Алег Гейб, Яўген Міцкевіч, Андрэй Мядзведзеў, Сцяпан Машлякевіч, Аляксандр Доўгапалец і Уладзімір Ташчян.