У Астраўцы мужчына стрэліў з лука ў шыю сябра

Кампанія мужчын адправілася на рыбалку, а ў выніку адзін з іх параніў свайго таварыша.

Аляксей, Максім, Віктар і Дзмітры вырашылі разнастаіць свой дзень распіццём спіртных напояў. А ўвечары адправіліся на рыбалку.

Збіраючыся на прыроду, Аляксей убачыў у Віктара лук і стрэлы і ўгаварыў яго ўзяць іх з сабой.

Адпачываць кампанія працягнула ў лесе каля ракі Лошы. Аляксей правяраў сваю трапнасць, страляючы з лука, калі да яго падышоў Максім і папрасіў даць пастраляць. Назіраючы, як таварыш няўмела нацягвае цеціву, Аляксей стаў над ім пакепліваць, кажучы, што той ні за што нікуды не патрапіць.

Мужчын падзяляла каля 15 метраў. Пры чарговай спробе Максіма прыцэліцца страла выслізнула з яго рук – і стрэл атрымаўся раптоўным. Праз пару секунд хлопец убачыў, што трапіў Аляксею ў шыю.

Па шляху ў бальніцу кампанія вырашыла схаваць праўду, сказаўшы, што іх таварыш выпадкова напароўся на сук галінкі. А ахоплены страхам Максім адразу ж купіў білет і хацеў з’ехаць у Расію – але супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго прама ў цягніку.

Ужо пазней 23-гадовы хлопец ўсвядоміў, што нарабіў, у судзе ён раскаяўся і цалкам прызнаў сваю віну, паабяцаўшы дапамагаць пацярпеламу. Змякчальнай акалічнасцю таксама стала яўка з павіннай.

У кастрычніку суд Астравецкага раёна прызнаў Максіма вінаватым у прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці і прызначыў пакаранне ў выглядзе арышту на месяц.