Фота theanchor.ca.

Пасля таго, як чалавек правальваецца пад лёд, арганізм пачынае адчуваць халадовы шок – гэта стрэсавы стан арганізма ў выніку ўздзеяння паніжанай тэмпературы. Яго ўплыў на арганізм можна змякчыць толькі тады, калі вы расслабіцеся.

Таму першае, што трэба зрабіць – расслабіцца.

Пасля таго, як пройдзе халадовы шок, можна прыступіць да другога пункту самавыратавання.

Трэба расставіць рукі, каб яны не сыходзілі разам з целам пад ваду, і па-пластунску перасоўвацца па лёдзе. Такім чынам, чалавек выплыве на больш моцны лёд. Важна: не трэба спрабаваць выпхнуць сябе – так вы зробіце лунку каля сябе толькі больш.

Пасля трэба павольна адпаўзці ад месца, дзе вы ўпалі. І самае галоўнае: грэцца і ніколі не рызыкаваць спробамі хадзіць па тонкім лёдзе.