Фота liderfm.by.

Ад  14 снежня па 2 студзеня  штотыдзень,па суботах і нядзелях, у Маладзечне па вуліцы Прытыцкага (пешаходная зона) будуць праводзіць калядныя кірмашы.

А 21 снежня ад  9.00 да 15.00 адбудзецца калядны рэгіянальны кірмаш з удзелам Вілейскага, Валожынскага, Лагойскага, Маладзечанскага раёнаў.

На кірмашы прадставяць прадукцыя мясаперапрацоўчай і малочнай галіны, прамысловыя тавары, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, святочныя дрэвы, упрыгажэнні для ялінак, сувеніры, падарункавыя наборы, вырабы майстроў народнай творчасці, паведамляюць у Маладзечанскім райвыканкаме.

У Вілейцы калядны рэгіянальны кірмаш зладзяць 29 снежня.

• Текст доступен на языке: Русский