Фота rubaltic.ru.

Шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак у Вілейцы зладзяць 28 снежня, у 15.00, распавялі ў Вілейскім палацы культуры.

Усе святочныя персанажы збяруцца каля Палаца і пройдуць вакол Цэнтральнай плошчы. Да пачатку свята кожны Дзед Мароз павінен будзе зманваваць на плошчы сваю рэзідэнцыю. Тут будуць праводзіць прэзентацыю і гульні.

Конкурс рэзідэнцый стане галоўнай падзеяй мерапрыемства.

Будзе працаваць галоўная рэзідэнцыя ад Вілейскага палаца культуры.

У 15.00 адкрыюць свята. Пачнецца канцэрт і праца рэзідэнцый. У 17.00 узнагародзяць пераможцаў.

• Текст доступен на языке: Русский